БЕЛ Ł РУС

Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»

2.12.2021 / 22:21

Nashaniva.com

Ніякія санкцыі супраць Беларусі не дапамогуць наладзіць жыццё ў разбураных Захадам краінах Блізкага Усходу і Афрыкі. Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта Дзярждумы Расіі па міжнародных справах Леанід Слуцкі.

«Увядзенне санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам — крывадушная спроба перакласці адказнасць за наступствы каланізатарскай палітыкі калектыўнага Захаду ў найноўшай гісторыі», — напісаў Леанід Слуцкі.

«Ніякія рэстрыкцыі супраць беларускіх уладаў не дапамогуць наладзіць жыццё ў Іраку, Сірыі і астатніх краінах, разбураных заходнімі «цывілізатарамі». Гэтак жа, як не дапамогуць бежанцам вярнуцца ў свае дамы або здабыць новыя», — адзначыў дэпутат.

На ягоную думку, фактычна, Мінск цяпер «пакараны» за вынік дзеяння шматлікіх кааліцый на чале з ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула