БЕЛ Ł РУС

Дэпутаты патлумачылі, чаму бюджэт краіны на наступны год будзе ў мінусе на 2,8 мільярды

10.12.2021 / 13:14

Nashaniva.com

«Бюджэтная палітыка на 2022 год фармавалася з улікам высокай нявызначанасці, звязанай з пандэміяй, якая працягваецца ў краіне, а таксама таго знешняга ціску, які аказваецца на Беларусь», — распавяла старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Людміла Ніжэвіч, піша БелТА.

«Пры фармаванні даходнай часткі бюджэту разам з тымі базавымі прынцыпамі, якія мы ўжываем штогод пры фармаванні бюджэту, праведзеная ацэнка рызык, выпадаючых даходаў, улічаныя недапаступленні ў бюджэт сродкаў ад падатковага манеўру, які працягваецца і ў гэтым годзе.

Улічанае таксама скарачэнне паступлення даходаў у сувязі са зніжэннем імпарту нафты, змяненнем структуры перапрацоўкі нафтапрадуктаў, а таксама зніжэннем экспарту калійных угнаенняў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула