БЕЛ Ł РУС

Міністр транспарту Літвы таксама падаў заяву аб адстаўцы

13.12.2021 / 10:36

Nashaniva.com

Міністр камунікацый і транспарту Літвы Марус Скуодзіс паведаміў, што падаў заяву аб адстаўцы прэм'ер-міністру Інгрыдзе Шыманіце, піша Delfi.lt.

Delfi.lt

«Учора адправіў, але, верагодна, што рэгістрацыя будзе сённяшняй датай», — пацвердзіў міністр раніцай.

Пра гатоўнасць узяць на сябе адказнасць за транзіт угнаенняў «Беларуськалія» праз Літву і пакінуць пасаду ён заявіў у мінулы чацвер. Тады ён выказаў шкадаванне ў сувязі з сітуацыяй і адзначыў, што ў Літвы няма вопыту ў рэалізацыі санкцый такога аб'ёму.

Раніцай 8 снежня набылі моц уведзеныя ў жніўні санкцыі ЗША ў дачыненні да «Беларуськалія». Але Літоўская чыгунка працягвае перавозіць угнаенні. Беларуская кампанія авансам аплаціла перавозкі ў снежні. Спробы вярнуць грошы не прынеслі плёну. У Літве разгарнуўся скандал.

У мінулую пятніцу заяву аб адстаўцы падаў прэм'еру і міністр замежных спраў Габрыелюс Ландсбергіс.

У панядзелак заявы міністраў прэм'ер абмяркуе з прэзідэнтам Гітанасам Наўседам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула