У Ашмянах грузавік задавіў дарожнага рабочага
Трагічнае здарэнне адбылося сёння днём падчас рамонтных прац у Ашмянах.
Кіроўца МАЗа рухаўся заднім ходам і наехаў на рабочага.
53-гадовы мужчына атрымаў пашкоджанні, ад якіх сканаў падчас шпіталізацыі.
Распачалі крымінальную справу.