БЕЛ Ł РУС

Бабуля хавала мiльёны… на целе

4.08.2009 / 10:27

Nashaniva.com

Каму прыйдзе ў галаву цёмнай лiпеньскай ноччу залезцi пад коўдру i шнарыць па грудзях… 87‑гадовай бабулькi?

А вось ёсць такiя людзi ў Маладзечанскiм раёне! Сёння тамтэйшая мiлiцыя вышуквае двух цi трох малайцоў, якiя, напэўна, дакладна ведалi, што рабiлi: абагацiліся злачынцы на 4 мiльёны 620 тыс. рублёў i 50 долараў ЗША.

Запiраючы свае дзверы на банальны «кручочак», сваё сабранае багацце бабуля абараняла лiтаральна ўласнымi грудзьмi: уся названая сума захоўвалася дзень i ноч у кашальку, завернутым у марлю i добра прывязаным да ўласнага цела. На што збiрала бабка, не ведае нават яе ўласная дачка, якая пражывае ў Мiнску.

Звязда

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула