БЕЛ Ł РУС

У Мінску раніцай не хадзілі ўсе трамваі

11.01.2022 / 07:44

Nashaniva.com

У 05:37 у трамвайным парку праз пашкоджанне кантактнай сеткі адбылося спыненне руху трамваяў на маршрутах № 1, 3, 4, 5, 6, 7, 9, 11.

Праз гадзіну, у 06:43, рух аднавілі, паведаміў Мінсктранс.

А пакуль трамваі не хадзілі, арганізавалі асовыя аўтобусныя маршруты: №903 «ДС Возера — З. Бядулі»; № 906 ДС Карбышава — Чырвоная; №907 З. Бядулі — Будзёнага; №909 ДС Серабранка — Трактарны завод

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула