БЕЛ Ł РУС

На волю выйшаў палітвязень Ілля Лабацэвіч. Ён цалкам адбыў пакаранне

11.01.2022 / 19:18

Nashaniva.com

39-гадовы Ілля Лабацэвіч з Наваполацка, ён быў асуджаны на паўтара года калоніі па артыкуле аб гвалтоўных дзеяннях у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт 364 КК РБ). Пакаранне адбываў у калоніі ў Шклове.

14 верасня 2020 года, у адзін з нядзельных маршаў у Наваполацку, Ілля гуляў з маці, калі побач з імі амапаўцы пачалі збіваць чалавека. Лабацэвічы вырашылі заступіцца за хлопца, і тады іх таксама пачалі збіваць. Баронячы ад удараў маці, Ілля атрымаў сур'ёзны ўдар па галаве дубінкай.

Ілля Лабацэвіч — стрыечны брат анархіста Аляксандра Францкевіча, які цяпер таксама палітзняволены.

Сёння таксама выйшаў на волю пасля заканчэння тэрміну пакарання палітвязень з Гродна Васіль Пілец.

На волю выйшаў палітвязень Васіль Пілец. Ён цалкам адбыў пакаранне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула