БЕЛ Ł РУС

Прычынай пажару ў ЖК «Аркадзія», у выніку якога моцна пацярпела 6-гадовая дзяўчына, стала зарадная прылада

15.01.2022 / 12:31

Nashaniva.com

11 студзеня ў жыллёвым кааператыве «Аркадзія» ў Мінску адбыўся пажар. Тады моцна пацярпела шасцігадовая дзяўчынка.

Калі работнікі МНС прыбылі да месца выкліку, то выявілі на падлозе без прытомнасці шасцігадовую дзяўчынку. Яна была адразу ж вынесена на свежае паветра і перададзена брыгадзе хуткай дапамогі. Дзяўчынку шпіталізавалі.

Зараз дзяўчынка знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні ў цяжкім стане.

Сёння СК назваў папярэднюю прычыну пажару: пакінутая ў разетцы зарадная прылада для мабільнага тэлефона. Прычым на момант пажару дзяўчынка знаходзілася дома адна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула