БЕЛ Ł РУС

У Рэчыцкім раёне Citroen зляцеў у кювет, кіроўца загінуў

13.02.2022 / 20:41

Nashaniva.com

3 лютага ў ДТЗ у Рэчыцкім раёне загінуў кіроўца. Такую інфармацыю паведамляе прэс-служба МУС.

Аварыя адбылася каля 14.20 на аўтадарозе «Капань — Белае Балота».

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца, 36-гадовы жыхар Рэчыцы, ехаў на аўтамабілі Citroen. У пэўны момант ён не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет, аўто сутыкнулася з дрэвам.

Вынік трагічны: кіроўца загінуў на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула