БЕЛ Ł РУС

Літва адмяняе ізаляцыю для прыезджых

14.02.2022 / 07:54

Nashaniva.com

З панядзелка больш не трэба ізалявацца па прыбыцці ў Літву з любой краіны — да гэтага ізаляцыя яшчэ была патрэбная асобам з трэціх краін (у тым ліку Беларусі), не прышчэпленым ад COVID-19 і якія не перанеслі гэта захворванне.

Фота: Delfi.lt

Паколькі з панядзелка усе краіны свету апынуцца ў жоўтай зоне, то чалавек, які прыехаў з любой краіны, павінен будзе запоўніць анкету аб прыбыцці і паказаць дакумент, які пацвярджае адзін з трох фактаў:

вакцынацыю ад COVID-19, перанесенае захворванне або атрыманы перад паездкай адмоўны вынік тэсту на COVID-19, піша Delfi.lt.

Калі чалавек не адпавядае прыведзеным крытэрыям, ён павінен за трое сутак да прыбыцця ў Літву зрабіць ПЛР-тэст або за двое сутак — антыгенны тэст і паказаць адмоўны вынік перавозчыку перад пасадкай на самалёт, аўтобус, паром або іншы транспартны сродак.

Тыя, хто падарожнічае уласным транспартам, могуць прывезці з сабой адмоўны вынік тэсту або зрабіць тэст па прыбыцці ў Літву — у такім выпадку яны павінны на працягу сутак зарэгістравацца на тэст і зрабіць яго за свой кошт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула