БЕЛ Ł РУС

Спартыўны арбітражны суд дазволіў фігурыстцы Каміле Валіевай выступаць на Алімпіядзе

14.02.2022 / 09:05

Nashaniva.com

Расійская фігурыстка Каміла Валіева зможа выступіць у адзіночных спаборніцтвах на Алімпіядзе ў Пекіне.

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні Спартыўнага арбітражнага суда (CAS), на пасяджэнні якога разгледзелі апеляцыю па справе Валіевай.

На мінулым тыдні стала вядома, што ў допінг-пробе 15-гадовай фігурысткі быў выяўлены забаронены прэпарат, прычым проба была здадзеная яшчэ ў снежні.

Паведамлялася, што ў зборнай Расіі могуць забраць золата ў камандных спаборніцтвах па фігурным катанні, аднак гэтага не адбылося.

Жаночая кароткая праграма ў рамках індывідуальных спаборніцтваў пройдзе 15 лютага, фінальная праграма пройдзе 17 лютага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула