БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Украіны: Падстаў для ўвядзення ваеннага становішча няма

15.02.2022 / 07:42

Nashaniva.com

На сёння няма падстаў для ўвядзення ваеннага становішча ва Украіне на фоне пагрозы расійскага ўварвання. Такі рэжым не будуць уводзіць дзеля таго, каб рэгуляваць медыйную прастору.

Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. Фота: OP_UA

Пра гэта заявіў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў у эфіры праграмы «Свабода слова».

«Я ўпэўнены, што для ўвядзення такога асаблівага рэжыму падстаў сёння няма. Толькі дзеля таго, каб унармаваць медыйную прастору, ні ў якім выпадку рабіцца гэта не можа. Мы жывём у дэмакратычнай краіне і вучымся праходзіць такія выпрабаванні», — адзначыў ён.

На яго думку, Украіна перажыве гэты крызіс і выйдзе з яго больш моцнай.

«Але ваеннае становішча ўводзіцца ў выпадку ўварвання, я спадзяюся, што такога ўварвання не адбудзецца», — дадаў Рэзнікаў.

Чытайце таксама:

«У нас адно вялікае еўрапейскае імкненне. Мы хочам свабоды і гатовыя за яе змагацца». Уладзімір Зяленскі выступіў з тэлезваротам да ўкраінцаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула