БЕЛ Ł РУС

Чыноўнікі прызналіся, колькі атрымліваюць работнікі культуры

15.02.2022 / 09:46

Nashaniva.com

Сярэднямесячны заробак работнікаў культуры за 2021 год склаў 787 рублёў.

Пра гэта заявіў міністр культуры Анатоль Маркевіч, выступаючы на выніковай калегіі ведамства, піша газета «Культура».

Па словах Маркевіча, узровень заробкаў «застаецца вельмі нізкім»: 54,9% ад сярэдняга па краіне.

Да 2025 года пастаўленая задача павысіць сумы выплат да 80% ад сярэдняй зарплаты па Беларусі.

Раней Мінкульт прыняў пастанову, згодна з якой з 1 студзеня 2021 года ўведзеная надбаўка работнікам культурна-асветніцкіх арганізацый, 7% ад акладу. З 1 студзеня надбаўка за працу ў сферы культуры ў цэлым складзе 16% ад акладу.

Чытайце таксама:

Міністр культуры: Больш за 300 чалавек з нашых калектываў «папрасілі». І я лічу гэта правільным

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула