Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ЕС прыгразіў адказам у выпадку нападу Украіны
«Калі Украіна нападзе на Расію, будзе адказ», — заявіў пастаянны прадстаўнік Расіі пры ЕС Уладзімір Чыжоў газеце The Guardian.
Уладзімір Чыжоў. Фота: DPA
Паводле яго слоў, Масква не пойдзе на ўварванне, калі яе не справакуюць, піша РБК.
«Калі ўкраінцы нападуць на Расію, не варта здзіўляцца, калі мы адкажам. Або калі пачнуць забіваць расіян дзе заўгодна — на Данбасе ці яшчэ дзесьці», — сказаў Чыжоў.