Апублікаваны ўказ аб рэестры крыптакашалькоў
Указам прадпісваецца стварыць рэестр віртуальных кашалькоў, якія выкарыстоўваліся або выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці. Дакумент набывае моц праз тры месяцы пасля апублікавання.
Аператарам рэестра будзе адміністрацыя ПВТ. Яго карыстальнікамі стануць Генпракуратура, КДБ, КДК, МУС, Нацбанк, ААЦ, Служба бяспекі прэзідэнта і рэзідэнты ПВТ.
У выпадку, калі сілавыя органы будуць атрымліваць інфармацыю аб выкарыстанні кашалька ў супрацьпраўнай дзейнасці, ён будзе ўключацца ў рэестр. Калі будзе спыненае выкарыстанне для такіх патрэб, кашалёк можа быць выключаны з рэестра.
Рэзідэнтам ПВТ, якія працуюць з крыптавалютамі, прадпісваецца на наступны дзень пасля атрымання ад аператара рэестра адрасоў кашалькоў, адмаўляць іх уладальнікам у здзяйсненні аперацый.