БЕЛ Ł РУС

Выкладчыца БДУ пра сваё звальненне: «Па ўласным жаданні не сыду — за мною праўда»

17.02.2022 / 16:38

Nashaniva.com

Наталля Абрашына-Жадаева, прафесарка кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ, доктар фізіка-матэматычных навук, паведаміла, што яе запрасілі ў прафкам на дачу згоды на звальненне. Яна паведаміла «Нашай Ніве», што ні ў якім разе не будзе звальняцца па ўласным жаданні.

«Ніякіх згодніцкіх папер пісаць не буду. У мяне кантракт да 31 жніўня, таму і зробленыя гэтыя ненармальнасці. Я ўжо ім раней казала, што па ўласным не сыду, бо за мной праўда», — сказала «Нашай Ніве» выкладчыца.

Доктарка фізіка-матэматычных навук Наталля Абрашына-Жадаева. Фота: сайт фізічнага факультэта БДУ

22 студзеня Жадаева апублікавала зварот у абарону свайго звольненага калегі Максіма Шундалава: 

«Мы жылі тут і будзем жыць. І хочам, каб была змяняльнасць улады, а не перапісванне Канстытуцыі па жаданні «аднаго». Колькі нашых грамадзян збегла з краіны, колькі сёння звальняюць, каб дагадзіць «аднаму».

Сёння вы прамаўчалі, а заўтра з вамі гэтак жа разлічацца. Так ужо было ў гісторыі. Кожны сам выбірае: служыць ці прыслугоўваць. Як кажуць: служыць Богу ці прыслугоўваць Юду!»

Чытайце яшчэ:

Чысткі на юрфаку БДУ, выкладчыкі звальняюцца «па спісах»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула