БЕЛ Ł РУС

Ля берагоў Грэцыі загарэўся паром з пасажырамі

18.02.2022 / 08:19

Nashaniva.com

Італьянскі паром Euroferry Olympia загарэўся ў Іанічным моры ля ўзбярэжжа выспы Корфу. Паводле звестак AFP, на борце судна знаходзіцца 237 пасажыраў і больш за 50 членаў экіпажа.

Лайнер здзяйсняў рэйс паміж грэчаскай Ігуменіцай і італьянскім Брындзізі.

Капітан судна запытаў эвакуацыю.

На месцы знаходзяцца тры караблі ВМС Грэцыі, буксір і іншыя судны.

Паводле папярэдніх звестак, жыццю людзей на борце нічога не пагражае.

Судна належыць італьянскай Grimaldi Lines.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула