БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі беларуса, які вёз трох сірыйцаў. Яму пагражае да 8 гадоў турмы

18.02.2022 / 09:54

Nashaniva.com

Паліцыя Польшчы затрымала грамадзяніна Беларусі, які вёз у сваім «Опелі» трох сірыйцаў, што незаконна перасеклі беларуска-польскую мяжу, паведамляе TVP.

Скрыншот відэа

У гміне Мілейчыцы паліцыя спыніла для праверкі «Опель» з польскімі нумарамі. За рулём быў 36-гадовы беларус, у салоне сядзелі трое нелегалаў з Сірыі.

Кіроўцу затрымалі і даставілі ў паліцыю, яго машыну адправілі на штрафстаянку, сірыйцаў перадалі памежнікам.

У дачыненні да беларуса распачалі крымінальную справу за дапамогу ў незаконным перасячэнні мяжы. Цяпер яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула