БЕЛ Ł РУС

Вызвалілі палітзняволеную Наталлю Хершэ

18.02.2022 / 12:12

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміў у Твітары асабіста прэзідэнт Швейцарскай Канфэдэрацыі Іньяцыа Касіс.

У аэрапорце Наталлю Хершэ сустракала і праваджала пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін. Коштам вызвалення Хершэ стала ўручэнне даверчых грамат паслом.

Грамадзянка Швейцарыі правяла за кратамі 17 месяцаў. Ëй заставалася адбыць яшчэ 13 месяцаў зняволення.

Проста з турмы яе прывезлі ў аэрапорт, яна вылеціць у Швейцарыю.

Чытайце таксама: «У аэрапорт прывезлі ў турэмнай робе». Брат палітзняволенай Хершэ пра яе вызваленне

Нагадаем, што нядаўна гэта краіна прызначыла пасла ў Беларусі. Крысцін Хонэгер-Залатухін уручыла Уладзіміру Макею копіі даверчых грамат. Швейцарскае МЗС не лічыць гэты жэст прызнаннем легітымнасці Лукашэнкі. Раней амбасадары еўрапейскіх краін адмаўляліся ўручаць даверчыя граматы, дэманструючы тым самым непрызнанне вынікаў выбараў 2020 года.

Коштам вызвалення закладніцы Хершэ стала, такім чынам, уручэнне даверчых грамат паслом.

Наталлю Хершэ затрымалі 19 верасня 2020 года, яна сарвала балаклаву з амапаўца, які затрымліваў жанчын на маршы за свабодныя выбары. Пазней яе асудзілі да 2,5 года калоніі. 

Endlich! Natallia Hersche wurde heute nach 17 Monaten Haft in Belarus freigelassen. Sie wurde von ihrem Bruder und @SwissAmbBelarus empfangen und kehrt nun in die #Schweiz zurück. Ich bin froh, dass sich die diplomatischen Bemühungen der Schweiz ausgezahlt haben. 1/2 pic.twitter.com/8ro6ivEYO1

— Ignazio Cassis (@ignaziocassis) February 18, 2022

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула