БЕЛ Ł РУС

Антон Смольскі заняў у мас-старце 17-е месца. Адставанне ад пераможцы склала тры хвіліны

18.02.2022 / 12:41

Nashaniva.com

На Алімпіядзе ў Пекіне прайшла апошняя біятлонная гонка. Гэта быў мас-старт у мужчын.

Антон Смольскі фінішаваў на 17-м месцы. Адставанне ад лідара склала тры хвіліны і сем секунд. Выйграў гонку нарвежац Ёханэс Бё з вынікам 39 хвілін 14,4 секунды.

На Алімпіядзе ў Пекіне беларусы заваявалі два медалі: гэта срэбра Ганны Гуськовай у фрыстайле і срэбра Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы.

На трох папярэдніх Алімпіядах беларусы бралі больш за два медалі: у Ванкуверы-2010 — тры (адзін залаты, адзін срэбраны, адзін бронзавы), Сочы-2014 — 6 (5+0+1), Пхёнчхан-2018 — 3 (2+1+0). У Сочы былі тры золаты Домрачавай у біятлоне, у Пхёнчхане — золата ў біятлоннай эстафеце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула