БЕЛ Ł РУС

У Чыжоўцы вецер сарваў тэрмашубу з жылога дома ФОТАФАКТ

18.02.2022 / 15:05

Nashaniva.com

На вуліцы Галадзеда ў Мінску сёння вецер сарваў тэрмашубу з жылога дома.

На месцы здарэння знаходзяцца ратавальнікі. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Нагадаем, што ў ноч на суботу ў Беларусі абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру. Прагназуюцца парывы да 30 метраў за секунду.

У Мінску ўначы 19 лютага парывы ветру — да 15-20 м/с, раніцай і днём — 17-22 м/с, месцамі да 24 м/с.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула