БЕЛ Ł РУС

МАРГ спыніў продаж яек з паметкай «Эка»

22.02.2022 / 13:15

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю выдала прадпісанне на спыненне продажу яек ад кампаніі АBC з надпісам на ўпакоўцы «Эка яйкі АВС».

МАРГ звяртае ўвагу на тое, што згодна з законам, спажыўцу трэба даводзіць неабходную і дакладную інфармацыю аб таварах. 

Апроч таго, інфармацыя аб адметных прыкметах харчовай прадукцыі павінна быць пацверджаная доказамі, а вось дакументы, якія пацвярджаюць дакладнасць інфармацыі пра «эка яйкі», што змяшчалася на спажывецкай ўпакоўцы, прадстаўленыя ў МАРГ не былі.

З мэтай недапушчэння парушэнняў загадана ТАА «Эка яйкі АВС» ліквідаваць парушэнні шляхам прыпынення рэалізацыі курыных яек з такой упакоўкай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула