БЕЛ Ł РУС

Байдэн назваў Пуціна крывавым дыктатарам і чыстым галаварэзам

17.03.2022 / 21:11

Nashaniva.com

«Цяпер Ірландыя, Вялікабрытанія стаяць супраць крывавага дыктатара, чыстага галаварэза, які вядзе амаральную вайну супраць народа Украіны», — кажа амерыканскі лідар.

Нельга выключаць, што пасля гэтага Масква разарве дыпламатычныя адносіны з Вашынгтонам.

Учора таксама была падобная заява. Падчас выступу ў Белым доме журналісты спыталіся прэзідэнта ЗША пра Пуціна — і Байдэн адказаў: «Ён ваенны злачынца».

https://t.me/nashaniva/43059

Гэтую рэпліку пракаментаваў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў:

«Лічым недапушчальнай і недаравальнай падобную рыторыку кіраўніка дзяржавы, ад бомбаў якой загінулі сотні тысяч людзей ва ўсім свеце».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула