БЕЛ Ł РУС

Нафтахімікі дабіваюцца падаражэння бензіну, транспарт і аграрыі — супраць

18.08.2009 / 15:32

Nashaniva.com

Пытанне нядаўна абмяркоўвалася ва ўрадзе.

Урад Беларусі абмяркоўвае магчымасць павышэння цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку, — паведаміла агенцтву Прайм‑ТАСС крыніца ў беларускіх органах кіравання.

«Матывацыя неабходнасці павышэння цэнаў на паліва адна — стратнасць ягонай рэалізацыі. Ва ўмовах змененай кан’юнктуры на нафтавым сусветным рынку кампенсаваць гэтую стратнасць коштам экспарту нафтапрадуктаў не ўдаецца», — паведаміў чыноўнік.

Паводле крыніцы, цяпер абмяркоўваецца павелічэнне цэнаў на нафтапрадукты на 10%. Супраць гэтага кроку выступаюць аграрыі і транспартнікі. Пытанне нядаўна абмяркоўвалася ва ўрадзе.

«Кансэнсус галіновым міністэрствам знайсці не ўдалося, таму пытанне будзе вынесена на разгляд прэзідыуму Саўміна», — паведаміў чыноўнік.

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула