БЕЛ Ł РУС

У Беларусі ўвялі рэгуляванне цэнаў на мыла, туалетную паперу і іншыя прадметы гігіены

7.04.2022 / 21:50

Nashaniva.com

Прэс-служба ўрада Беларусі паведаміла  пра ўвядзенне дзяржаўнага рэгулявання цэнаў на некаторыя віды нехарчовых тавараў. Такія меры былі ім прыняты «для падтрымання цэнавай стабільнасці на спажывецкім рынку».

Дзяржаўнае рэгуляванне цэнаў уведзена на

мыла, туалетную паперу, папяровыя сурвэткі, падгузнікі, гігіенічныя пакеты, парашковыя сінтэтычныя мыйныя і чысцільныя сродкі, зубную пасту, абутак для дзяцей, панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей.

Цэны на харчовыя тавары таксама пры гэтым працягваюць рэгулявацца:

«У мэтах мінімізацыі росту адпускных цэн зніжаныя на 5% гранічныя памеры аптовых і гандлёвых надбавак на мяса (ялавічына і свініна на костцы, куры (тушка), хлеб, макаронныя вырабы»), — паведамляе таксама прэс-служба.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула