БЕЛ Ł РУС

Зяленскі: Украіна гатовая да дыялогу з Расіяй

9.04.2022 / 15:50

Nashaniva.com

Расійская Федэрацыя працягвае збіраць войскі і тэхніку на ўсходзе і поўдні Украіны. 

«Ідзе збірананне войскаў на ўсходзе і поўдні. Вялікая колькасць войскаў, тэхнікі, узброеных людзей, якія збіраюцца акупаваць яшчэ адну частку нашых тэрыторый. Гэта будзе складаная баталія. Мы верым у нашу перамогу. Мы гатовыя і змагацца, і паралельна шукаць тыя ці іншыя шляхі ў дыпламатыі, якія могуць спыніць гэтую вайну. Пакуль што. Скажу шчыра: пакуль мы гаворым і пра паралельны дыялог», — заявіў сёння Зяленскі.

Вайна Расіі супраць Украіны доўжыцца сорак пяць дзён, яна пачалася 24 лютага. За гэты час загінулі тысячы вайскоўцаў і мірных жыхароў, разбураныя сотні ўкраінскіх гарадоў, 11 мільёнаў украінцаў сталі вымушанымі перасяленцамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула