БЕЛ Ł РУС

Расійскія вайскоўцы скралі ежу ў жывёл з харкаўскага экапарка

9.04.2022 / 19:21

Nashaniva.com

У Харкаўскай вобласці расійскія вайскоўцы скралі гародніну, якая прызначалася для жывёл з экапарка «Фельдман».

Фота: FeldmanEcopark / Facebook

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў намеснік мэра Дняпра Міхаіл Лысенка.

«Фельдман Экапарк» знаходзіцца за 300 метраў ад ваякаў РФ. Сёння ноччу яны спёрлі ў нашых жывёл моркву, буракі і капусту. У мяне няма эмоцый», — напісаў Лысенка.

Альфрэд Кох: На Украіну напала армія жабракоў, дзікіх людзей з самых бедных куткоў спустошанай і раскрадзенай краіны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула