БЕЛ Ł РУС

Мінінфарм прыпыніў дзейнасць выдавецтва «Медысонт» на 3 месяцы

14.04.2022 / 12:09

Nashaniva.com

Прычыны для прыпынення дзейнасці выдавецтва Мінінфарм называе фармальныя: парушэнне пункта 3 артыкула 28 закона «Аб выдавецкай справе». 

Сярод парушэнняў называецца несвоечасовае апавяшчэнне аб змене звестак пра выдавецтва, такіх, як месца знаходжання выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў.

«Медысонт» — адно з найстарэйшых беларускіх выдавецтваў. Яно працуе з 1998 года. У «Медысонце» выдадзеныя сотні кніг па беларускай гісторыі, культуры, мастацкай літаратуры, беларускія календары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула