БЕЛ Ł РУС

Парламент Малдовы канчаткова забараніў георгіеўскую стужку, а таксама сімвалы Z і V

14.04.2022 / 15:50

Nashaniva.com

За парушэнне грамадзянам будзе пагражаць штраф эквівалентны ад 245 да 490 даляраў ці грамадскія працы, кампаніям — да 980 даляраў.

Кіраўніца юрыдычнай парламенцкай камісіі Алеся Стаматэ патлумачыла неабходнасць забароны тым, што георгіеўская стужка, сімвалы Z і V выкарыстоўваюцца для прапаганды вайны ва Украіне.

Забаранілі георгіеўскую стужку таксама ў Латвіі, у Літве яе і знакі Z i V прапанавалі прыраўняць да знакаў камуністычнай і нацысцкай ідэалогіі.

У Эстоніі тым, хто мае на аўтамабілі пазнакі Z i V і стужку,  анулююць візы. Памежнікі ўжо анулявалі візы некалькіх чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула