БЕЛ Ł РУС

Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон аб дапамозе беларусам у Польшчы

15.04.2022 / 10:38

Nashaniva.com

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон, дзякуючы якім беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя дазволы на жыхарства і гуманітарныя візы ў Польшчы.

Па інфармацыі Цэнтра беларускай салідарнасці, атрыманай ад МУС Польшчы, усе механізмы будуць даступныя для ўсіх беларусаў, а не толькі для тых, хто прыехаў з Украіны пасля 24 лютага.

Гэтыя змены сталі магчымыя ў выніку ўнесеных Цэнтрам беларускай салідарнасці, Офісам Святланы Ціханоўскай і НАУ прапаноў у рамках рабочай групы пры МУС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула