БЕЛ Ł РУС

Расіяне выпусцілі 4 ракеты па Львоўскай вобласці. Выкарыстоўваўся аэрадром у Баранавічах

16.04.2022 / 13:32

Nashaniva.com

Расійскія войскі сёння ўранку нанеслі ракетныя ўдары па Львоўскай вобласці, паведаміў старшыня Львоўскай АВА Максім Казіцкі. Але добра спрацавалі ўкраінскія СПА.

«Падчас паветранай трывогі, якая пачалася ў 05:46 і працягвалася да 07:02, працавалі нашы сілы супрацьпаветранай абароны», — сказаў Казіцкі.

Пасля ён дадаў, што ракетныя ўдары па Львоўскай вобласці былі нанесеныя з самалётаў Су-35.

«Падраздзяленні зенітных ракетных войскаў паветранага камандавання «Захад» паветраных сілаў УС Украіны знішчылі чатыры крылатыя ракеты. Знішчальнікі акупантаў ўзляталі з аэрадрома Баранавічы», — заявіў Казіцкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула