БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне запусцілі анлайн-краму бронекамізэлек і касак

18.04.2022 / 19:05

Nashaniva.com

Ва Украіне пачала працаваць інтэрнэт-крама, дзе валанцёры могуць набыць бронекамізэлькі і каскі.

Распрацоўвае анлайн-краму для валанцёраў ІТ-кампанія Evo. Яны ж стварылі беларускі маркетплэйс Deal.by і ўкраінскі Prom.ua.

Пакуль асартымент крамы складаюць толькі бронекамізэлькі і каскі. Іх можна набыць невялікімі партыямі. Стваральнікі крамы абяцаюць, што асартымент будзе папаўняцца іншымі вайсковымі таварамі.

Як працуе крама?

Кожны пастаўшчык вайсковых тавараў можа размясціць сваю прадукцыю на сайце крамы і прадаць іх у розніцу па цане, блізкай да сабекошту. Перад тым як тавар паступіць у продаж, Украбаронпрм правядзе праверку тавара на трываласць. Пасля гэтага кожны валанцёр зможа набыць неабходныя ахоўныя тавары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула