БЕЛ Ł РУС

Байдэн пакуль не плануе візіт у Кіеў

19.04.2022 / 08:58

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн у цяперашні час не плануе наведваць Украіну, нягледзячы на заклікі ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага.

«Планаў на візіт прэзідэнта няма. Мы не скажам ні тут, ні дзе-небудзь ва ўрадзе, ці паедзе хтосьці, хто менавіта і калі па прычынах бяспекі», — заявіла на брыфінгу ў Вашынгтоне афіцыйная прадстаўніца Белага дома Джэн Псакі.

Калі ж хто-небудзь з амерыканскіх чыноўнікаў і адправіцца ў Кіеў, па меркаваннях бяспекі пра гэта будзе паведамлена толькі пасля яго прыбыцця туды, падкрэсліла спікер.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула