БЕЛ Ł РУС

У Пінску на мосце сутыкнуліся дзве «Таёты» і «Фальксваген»

19.04.2022 / 10:00

Nashaniva.com

Аварыя адбылася 18 красавіка каля 15.00 на пуцеправодзе па вуліцы Чырвонаармейскай.

56-гадовы пінчук за рулём «Таёты Калдзіна» на спуску з пуцеправода пры абгоне выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Таёта Авенсіс» пад кіраваннем 21-гадовага хлопца. Ад удару той выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем «Фальксваген Пасат» пад кіраваннем 49-гадовага пінчука.

У выніку ДТЗ кіроўцу «Таёты Калдзіна» з траўмамі шпіталізавалі. Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула