БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі былую супрацоўніцу службы «Адно акно» за перадачу асабістых даных сілавікоў

19.04.2022 / 16:35

Nashaniva.com

Праўладныя каналы паведамляюць пра затрыманне Святланы Бычкоўскай.

У «пакаянным відэа» жанчына кажа, што працавала ў службе «Адно акно» Кастрычніцкага раёна Мінска і перадала асабістыя даныя сілавікоў тэлеграм-каналам.

Жанчыне інкрымінаваная ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці).

Ёй пагражае да 12 гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула