БЕЛ Ł РУС

Затрымалі баптысцкага пастара Віталя Чычмарова

19.04.2022 / 21:06

Nashaniva.com

Сёння ў Мінску прайшоў ператрус у пастара баптысцкай царквы «Святло Надзеі» Віталя Чычмарова. Сам пастар быў затрыманы, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Віталь працаваў інжынерам на адным з мінскіх прадпрыемстваў. У 2020 годзе пастар быў актыўным удзельнікам прафсаюзнага руху за сумленныя выбары і дастойныя ўмовы працы.

Таксама вядома, што Чычмароў уваходзіў у незалежны прафсаюз металістаў, сяброў якога сёння затрымлівалі ў Мінску.

До свайго пастарства Віталь Чычмароў быў членам музычнага гурта AntiVirus. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула