БЕЛ Ł РУС

Кіеў: Расіяне прымусова перасялілі ў РФ больш за 500 тысяч украінцаў

20.04.2022 / 08:06

Nashaniva.com

Пры гэтым украінцам выдаюць дакументы, якія забараняюць пакідаць расійскія рэгіёны на працягу двух гадоў.

Фота: AP

Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца на пасяджэнні Рады бяспекі ААН, піша «Украінская праўда».

Украінцаў адпраўляюць у дэпрэсіўныя рэгіёны РФ, у прыватнасці ў паўночныя вобласці і на востраў Сахалін.

Акрамя таго, не менш за 20 тысяч украінцаў трымаюць у фільтрацыйных лагерах на лініі Мангуш — Нікольскае — Ялта і каля 5—7 тысяч — у Безыменным Данецкай вобласці. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула