БЕЛ Ł РУС

Журналіста Аляксандра Івуліна этапавалі ў калонію

20.04.2022 / 14:31

Nashaniva.com

Журналіст, блогер і футбаліст «Крумкачоў» Аляксандр Івулін этапаваны з СІЗА ў Баранавічах у папраўчую калонію №22 («Воўчыя норы»), што ў пасёлку Даманава Івацэвіцкага раёна.

Аляксандр Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня 2021 года, 19 студзеня 2022 года ён быў асуджаны на два гады калоніі. Яго прызналі вінаватым у «арганізацыі і актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1, арт. 342)

Таксама «Мінсктранс» выставіў Івуліну іск на 39 тысяч рублёў.

Падтрымаць Аляксандра лістом можна па новым адрасе: Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, ст. Даманава, ПК №22, а/с 20, 225295 Івуліну Аляксандру Мікалаевічу.

Чытайце таксама:

Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула