БЕЛ Ł РУС

СМІ: У Марыупалі з тэрыторыі порта вызвалілі амаль паўтысячы байцоў

20.04.2022 / 17:00

Nashaniva.com

Вайскоўцы 36-й асобнай брыгады марской пяхоты сумесна з іншымі падраздзяленнямі УСУ і Нацгвардыі паспяхова правялі сумесную спецаперацыю па эвакуацыі пагранічнікаў і паліцэйскіх на завод «Азоўсталь».

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Преступности.НЕТ» са спасылкай на словы афіцэра-марпеха.

Як сцвярджае выданне, марпехі і вайскоўцы «Азова» выйшлі на бранятэхніцы да тэрыторыі марскога порта, дзе знаходзіліся байцы Дзяржпагранслужбы і некалькі падраздзяленняў Нацыянальнай паліцыі. У апошніх заканчваўся боекамплект.

З боем яны забяспечылі агнявое прыкрыццё і на транспарце вывезлі каля 500 байцоў на тэрыторыю прадпрыемства «Азоўсталь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула