БЕЛ Ł РУС

Санаторый Belorusija ў Юрмале спыніў прыём наведвальнікаў з-за санкцый

21.04.2022 / 09:30

Nashaniva.com

Санаторый належыць Упраўленню справамі прэзідэнта Беларусі.

«У сувязі з санкцыйнымі абмежаваннямі, уведзенымі ў дачыненні да ўстановы «Санаторый Belorusija», паведамляем, што з 20 красавіка 2022 г. прыём і размяшчэнне адпачывальнікаў спыняецца», — гаворыцца ў аб'яве.

Кліентам санаторыя прапанавалі пакінуць нумары. Без працы застаюцца 180 чалавек. 

Раней паведамлялася пра намер латвійскіх уладаў замарозіць рахункі ўстановы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула