БЕЛ Ł РУС

Выяўляецца, лагатып Z у Беларусі быў прызнаны экстрэмісцкім

22.04.2022 / 13:10

Nashaniva.com

На фоне забароны ў розных краінах сімвала Z праваабарончы цэнтр «Вясна» нагадвае, што ён быў прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім яшчэ ў жніўні 2021 года. Праўда, тады гэта было формай ціску на незалежную журналістыку.

Так, 13 жніўня 2021 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў інфармацыйную прадукцыю і сацсеткі Tut.by «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Згодна з рашэннем суда, «экстрэмісцкімі» былі прызнаныя таксама «лагатыпы і лічбавыя знакі «TUT.ВY» и «Z».

Гэтае рашэнне суда ёсць у Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула