БЕЛ Ł РУС

Зарабляйце, як у Цюрыху!

27.08.2009 / 11:08

ЯМ

У гэтым швейцарскім горадзе самыя высокія заробкі ў свеце. А вось Кіеў - апошні ў Еўропе.

Паводле даследавання, праведзенага швейцарскім банкам UBS, самыя высокія заробкі ў свеце ў Швейцарыі, Даніі і ЗША.

Прааналізаваўшы статыстычныя дадзеныя за сакавік-красавік гэтага года, аналітыкі высветлілі, што

больш за ўсіх зарабляюць жыхары Цюрыха - каля $23 за гадзіну.
Трошкі менш у жэнеўцаў. Далей - Капенгаген і Нью-Йорк.
З еўрапейскіх гарадоў на апошнім месцы апынуўся Кіеў.

У сталіцы Украіны зарабляюць каля $2 за гадзіну.

Зразумела, што аналізаваліся далёка не ўсе гарады. З усяго свету было выбрана 75. Беларускіх населеных пунктаў у спісе няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула