БЕЛ Ł РУС

У Віцебску памерла 22-гадовая футбалістка Караліна Раманчук

28.05.2022 / 21:34

Nashaniva.com

У віцебскім гатэлі 28 мая памерла 22-гадовая футбалістка Караліна Раманчук, паведамілі ў футбольным клубе «Віцебск», за які грала спартоўка.

Раманчук была абаронцай футбольнага клуба «Віцебск».

Здарэнне адбылося ў гатэлі, дзе жыла каманда напярэдадні матча з брэсцкім «Дынама», запланаванага на 29 мая.

«Хуткая прыехаць не паспела», — напісаў журналіст Дзмітрый Сіняк.

Акалічнасці смерці невядомыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула