БЕЛ Ł РУС

У Мінску пройдзе Gastrofest.Vegan

9.06.2022 / 19:30

Nashaniva.com

У Мінску з 15 па 29 чэрвеня пройдзе Gastrofest.Vegan, дзе наведвальнікі змогуць паспрабаваць вега-сэты па фіксаванай цане ў 24 рублі. Іх таксама будуць дастаўляць па ўсім Мінску, піша Reform.by.

Фота: pixabay.com

Арганізатары звяртаюць увагу, што кошт дастаўкі фестывальнага сэта не ўваходзіць у яго кошт і залежыць ад геалакацыі і сумы замовы.

Генеральным партнёрам фестывалю выступае Альфа-Банк. Пры аплаце гастрасэта ягонай картай госці атрымаюць бонус-карту, якую пры наступным наведванні і замове ва ўстанове можна будзе абмяняць на смачны падарунак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула