БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік украінскай разведкі: Ніякай пагрозы ўварвання арміі Беларусі няма

22.06.2022 / 22:17

Nashaniva.com

Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Кірыла Буданаў адназначна заявіў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона, што на цяперашнім этапе вайны пагрозы ўварвання беларускай арміі на тэрыторыю Украіны няма, піша «Украінская праўда».

Кірыла Буданаў. Фота Дзмітрыя Ларына / УП

«На гэтым этапе ніякай пагрозы з беларускага боку няма, гэта я абсалютна ўпэўнена магу вам сказаць. Сітуацыя абсалютна пад кантролем.

У Беларусі працягваюцца і вайсковыя зборы, і вучэнні, і ўмацаванне мяжы, праходзіць зараз цэлы комплекс тых ці іншых дзеянняў ваеннага прызначэння. Але яны не накіраваныя на правядзенне баявых дзеянняў супраць Украіны на дадзеным этапе.

Калі ў іх з'явяцца такія думкі, мы адразу будзем пра гэта ведаць і ўсе разам распачнем адэкватныя дзеянні», — сказаў галоўны ўкраінскі разведчык.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула