Дзяўчына, на якую ў Віцебску напаў невядомы, памерла ў бальніцы
Пацярпелая ад рук невядомага мужчыны 25-гадовая дзяўчына памерла ў адной з бальніц Віцебска. За жыццё пацыенткі медыкі змагаліся з 24 ліпеня.
Тады каля 2 гадзін ночы на АЗС па вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў на дзяўчыну напаў невядомы мужчына. Удар неўстаноўленым прадметам нанёс пацярпелай сур'ёзныя траўмы, яе шпіталізавалі.
Па факце замаху на забойства была заведзеная крымінальная справа. На злачынцы былі чорная майка з укарочаным рукавом тыпу рэглан, спартыўныя штаны, чорныя красоўкі з падэшвай белага колеру і чорнымі ўстаўкамі. Таксама ў мужчыны была чорная сумка.