БЕЛ Ł РУС

Белаграпрамбанк змяніў умовы выкарыстання сваіх банкаўскіх картак

2.08.2022 / 17:16

Nashaniva.com

У Белаграпрамбанку змякчылі часовыя абмежаванні па некаторых аперацыях, паведамляе яго прэс-служба. 

Так, на тэрыторыі Беларусі дазволеныя безнаяўныя і наяўныя аперацыі, расходныя і валютна-абменныя, па картах у беларускіх рублях — не больш за 5 тысяч долараў ЗША ў эквіваленце на месяц з адной карткі.

Ліміт на гэтыя ж аперацыі, але па картках, выпушчаных у замежных валютах (еўра, далярах або расійскіх рублях) з 1 жніўня складае не больш за 1 тысячу даляраў у эквіваленце на месяц з адной карткі.

За межамі Беларусі для ўладальнікаў картак «Белаграпрамбанка» з 1 жніўня дзейнічаюць такія ўмовы па наяўных расходных аперацыях па картках БЕЛКАРТ і VISA, выпушчаных да рахункаў у беларускіх і расійскіх рублях:

Аперацыі па «безнаяўным разліку» для картак БЕЛКАРТ і VISA, а таксама наяўныя і безнаяўныя аперацыі па картках Mastercard з 1 жніўня могуць рабіцца без абмежаванняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула