БЕЛ Ł РУС

Адэсу зноў атакавалі дронамі-камікадзэ

26.09.2022 / 08:23

Nashaniva.com

Уначы Адэская вобласць зноў была атакаваная іранскімі дронамі-камікадзэ, заявілі ва ўкраінскім камандаванні.

Як гаворыцца ў паведамленні аператыўнага камандавання «Поўдзень», адзін беспілотнік быў збіты сродкамі СПА. Два іншыя атакавалі аб'ект вайсковай інфраструктуры. 

Пачаўся вялікі пажар і дэтанацыя боепрыпасаў, з-за чаго давялося эвакуяваць мірнае насельніцтва. Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяр і пацярпелых няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула