БЕЛ Ł РУС

Дзяўчына атрымала траўму ў пакоі квэстаў у Мінску

27.09.2022 / 22:33

Nashaniva.com

Пры праходжанні гульні ў адным з мінскіх пакояў квэстаў на галаву непаўналетняй дзяўчыны ўпаў керамічны плафон свяцільніка. У выніку наведвальніца атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму, паведамляе Генпракуратура.

Фота ілюстрацыйнае

У выніку наступнай праверкі ў гэтым пакоі выявілі шэраг парушэнняў нормаў пажарнай бяспекі і санітарна-эпідэміялагічнага стану.

У гульнявых пакоях, паводле матэрыялаў праверкі, падлогі знаходзіліся ў неналежным стане, а ў некаторых месцах у іх і зусім меліся выбоіны, што ва ўмовах гульні і адсутнасці асвятлення магло пацягнуць траўмаванне ўдзельнікаў квэста.

Па выніках выканання акта нагляду парушэнні выпраўленыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула