БЕЛ Ł РУС

Беларускія вайскоўцы бяруць удзел у вучэннях АДКБ у Казахстане

28.09.2022 / 08:13

Nashaniva.com

Трэніровачныя манеўры будуць праходзіць да 13 кастрычніка. У вучэннях бяруць удзел беларускія вайскоўцы, МНС і МУС.

У ходзе вучэння адпрацуюць пытанні арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, арганізацыю і вядзенне разведкі ў інтарэсах падрыхтоўкі і правядзення сумеснай аперацыі і правядзенне сумеснай аперацыі па лакалізацыі прыгранічнага ўзброенага канфлікту.

Раней Мінабароны Арменіі адмовілася ўдзельнічаць у гэтых вучэннях.

У склад Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ўваходзяць Арменія, Беларусь, Расія, Казахстан, Таджыкістан і Кыргызстан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула